Logo Polskiego Radia
Print

Расея: правамоцнасьць выбараў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 07.03.2012 16:30
Усё больш арганізацыяў і грамадзкіх асобаў кажуць, што выбары несапраўдныя.

/

Прэс-сакратар прэм’ера й толькі што выбранага прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна Дзьмітрый Пяскоў лічыць, што справа правамоцнасьці прэзыдэнцкіх выбараў вырашана.

Тым часам усё больш арганізацыяў і грамадзкіх асобаў кажуць, што выбары несапраўдныя.

Былы прэзыдэнт Савецкага Саюза Міхаіл Гарбачоў у інтэрвію радыё „Рэха Масквы” сьцьвердзіў, што вялізная колькасьць выпадкаў фальсыфікацыяў выключае прызнаньне выбараў правамоцнымі. Падобным чынам лічаць супернікі Пуціна на выбарах: камуніст Генадзій Зюганаў і бізнэсмэн Міхаіл Прохараў.

Паводле Цэнтральнай выбарчай камісіі ў нядзельных выбарах Уладзімір Пуцін набраў 63,6% галасоў.

Паводле незалежных назіральнікаў, сапраўдны вынік Пуціна склаў бы каля 50%, што патрабавала б правядзеньня другога туру выбараў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт