Палякі баяцца танных угнаеньняў з Расеі
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
28.11.2012 14:50
Пасьля адмены эўрапейскага мыта нас могуць заліць танныя ўгнаеньні з Усходу, – піша „Dziennik – Gazeta Prawna”.
Польскія хімічныя прадпрыемствы нянадта задаволеныя тым, што тры месяцы таму Расею прынялі ў Сусьветную арганізацыю гандлю (WTO). У выніку Брусэль мусіць адмяніць антыдэмпінгавае мыта, якое дагэтуль ахоўвала краіны Эўразьвязу ад танных расейскіх ўгнаеньняў.
У Расеі ніжэйшыя і кошты вытворчасьці, і экалягічныя стандарты. На канчатковую цану ўгнаеньняў моцна ўплываюць газавыя тарыфы. На польскіх прадпрыемствах складаюць яны ажно 65% коштаў вытворчасьці. Палякі плацяць за газ у 3-4 разы больш, чым расейцы.
WTO абавязала Расею выраўняць цэны газу для ўнутраных і вонкавых пакупнікоў. Але гэта адбудзецца ў 2018 годзе. А пакуль што з танным газам палякі могуць змагацца сучасным абсталяваньнем, якое больш эканомнае і спальвае менш газу.
Dziennik – Gazeta Prawna/эб