Logo Polskiego Radia
Print

Пуцін загадвае „добраахвотнікам” падтрымаць сэпаратыстаў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 06.05.2014 17:45
Крэмль адкрыў карты. Ужо ня толькі „зялёныя чалавечкі”, а цэлыя атрады „добраахвотнікаў” павінны прызямліцца ва Ўкраіне.
PAP

-Расейцы занепакоены лёсам братэрскага народу й таму прапануюць

дапамогу. Ваенныя арганізацыі атрымліваюць тысячы заяваў ад

добраахвотнікаў, якія прагнуць паехаць зь мірнай місіяй ў Новарасею,

паведаміў партал «Расейская вясна», вядомы антыўкраінскімі тэкстамі.

„Добраахвотнікі” павінны абараняць расейскамоўных землякоў на

Ўкраіне ад бандэраўцаў і Ўкраінскай нацыянальнай гвардыі. У шэрагі

атрадаў уступіла больш за тысячу былых супрацоўнікаў спэцназу,

ваеннай разьведкі й спэцыяльных антытэрарыстычных адзінак, якія ў

мінулым ваявалі ў Афганістане, Чачні й Грузіі.

Кіеў лічыць, што атрады „добраахвотнікаў” зьяўляюцца прыкрыцьцём

для ўвядзеньня на паўднёвы ўсход Украіны чарговых супрацоўнікаў

расейскіх спэцслужбаў. – Расея ня можа афіцыйна ўводзіць сваю

армію на Ўкраіну, але адправіць некалькі тысяч салдат ў формах без

апазнавальных знакаў – гэта можа зрабіць, - кажа ў размове з „RZ”

украінскі ваенны экспэрт Аляксей Арэстовыч.

Далучаны да Расеі Крым таксама накіраваў некалькі соцен чалавек

для падмацаваньня сэпаратыстаў у Славянску. Ёсьць таксама

добраахвотнікі з Паўднёвай Асэтыі, якія ў 2008 годзе змагаліся на баку

Расеі супраць Грузіі.

Чуткі пра мабілізацыю добраахвотнікаў даходзяць нават з Ізраіля.

Чальцы батальёну «Алія» гатовыя ўдзельнічаць у канфлікце на

баку сэпаратыстаў. Гэтая арганізацыя хаўрусуе вэтэранаў вайны ў

Афганістане, якія эмігравалі з Савецкага Саюзу ў Ізраіль.

Сваіх добраахвотнікаў ва Ўкраіну адпраўляе таксама Прыднястроўе,

дзе з савецкага часу стаіць расейская армія.

яс/Rzeczpospolita

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт