Logo Polskiego Radia
Print

Шыдла: Заканчваецца эўразьвязаўская палітыка шантажу слабейшых

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 24.03.2017 13:59
Кіраўнічка польскага ўраду накіроўваецца на саміт у Рыме зь лёзунгам: „Польшча - гэта Эўропа”.
Photo: PAP/Radek Pietruszka

„Рымская дэклярацыя толькі фарміруецца. Прапановы, унесеныя Вышаградзкай групай, бяруцца пад увагу, калі яны апынуцца ў тэксьце дакумэнта - я безумоўна яго падпішу”, - кажа кіраўнічка польскага ўраду ў інтэрвію выданьню „Polska The Times”. Бэата Шыдла пераконвае, што ЭЗ, які абапіраўся на шантажу слабейшых, заканчваецца.

Адказваючы на пытаньне, зь якім лёзунгам яна едзе на саміт у Рым, Бэата Шыдла сказала, што найбольш сытуацыі адпавядае лёзунг: „Польшча - гэта Эўропа”. „Таму што ў нас, у нашай частцы кантынэнта, назіраецца эканамічны рост, эўра-энтузіязм ды ёсьць бясьпечна – гэта важна нават у кантэксьце апошняга тэракту ў Лёндане”, - адзначае кіраўнічка польскага ўраду.

„Мы зацікаўленыя ў тым, каб Эўропа захавала адзінства й выжыла разам. І мы зацікаўлены ў адыходзе ад эгаістычнай палітыкі дамінуючых краін ЭЗ, якая арыентаваная на іх канкрэтны прыбытак. Гэтыя краіны ставяцца да ўсіх іншых членам ЭЗ з пазыцыі старэйшага брата, які пастаянна ўсіх лае (…) Аднак час гэткай Эўропы закончыўся. Эўразьвяз заснаваны на невялікім шантажу ў дачыненьні да тых, хто прадстаўляе іншую пазыцыю, і хто слабейшы, падыходзіць да канца”, - пераконвае Бэата Шыдла.

Яна дадае, што сама адчула гэты шантаж падчас апошняга саміту ЭЗ з боку Францыі, Нямеччыны й краінаў Бэнілюкса. „А ўсе астатнія сядзелі ціха й чакалі маёй рэакцыі”, - кажа яна. Кіраўнічка польскага ўраду не згаджаецца таксама зь меркаваньнем апазыцыі, што гэткае стаўленьне выцясьняе Польшчу з Эўразьвязу.

„Гэта поўная лухта. Ня можна прынесьці польскай прысутнасьці ў ЭЗ да кар'еры Дональда Туска. Мы не пагаджаемся з ацэнкамі, што ўрад „Права й справядлівасьці” хоча вывесьці Польшчу з ЭЗ”, - падкрэсьлівае Шыдла.

„Увесь Эўразьвяз павінен імкнуцца да паразуменьня. Калі акажацца, што ў Рыме вакол гэтага дакумэнта дойдзе да спрэчкі, то лепш наогул яго не прымаць, таму што дэклярацыя павінна паказваць жаданьне выйсьці з тупіка, у якім сёньня знаходзіцца Эўропа, а Польшча да гэтага тупіка не прычынілася”, - заяўляе прэм’ер Бэата Шыдла ў інтэрвію выданьню „Polska The Times”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт