Крамль крытыкуе нявыгадную нобэлеўскую ляўрэатку
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        04.07.2017 14:35
                    
                                 
                
                
                    Сьвятлана Алексіевіч стала адным з галоўных ворагаў пуцінскай Расеі.
                
                
                    
                         Сьвятлана АлексіевічAliaksandr Papko/radyjo.net
Сьвятлана АлексіевічAliaksandr Papko/radyjo.net
                     
                
                
                
               
                
                         Rzeczpospolita: Вядучы штотыднёвай публіцыстычнай перадачы «Вести недели» Дзьмітры Кісялёў назваў пісьменьніцу «чортам». «У яе словах расізм і русафобія. Яна адмаўляе расейцам права на ўласную мову, культуру, а нават на жыцьцё. Алексіевіч апраўдвае забойства, не асуджае забойцай. А што калі ёй адказаць тым жа самым. Калі заб’юць Алексіевіч, я зразумею матывы», – сьцьвердзіў Кісялёў.
У адказ нобэлеўская ляўрэатка заявіла, што ў Расеі на яе распачалася мэдыйная нагонка. «Спадар Кісялёў, не пужайце мяне, я не паддамся», – заявіла Алексіевіч.
Аднак на гэтам не закончылася. Хваля вельмі непрыемнай крытыкі паплыла з боку расейскай інтэлігенцыі. Пісьменьніца Тацьцяна Талстая назвала Сьвятлану Алексіевіч «прапагандысцкай журналісткай». Расейскі журналіст Алег Кашын сказаў пра пісьменьніцу: «Мы пабачылі нямудрага і нядобрага чалавека».
Беларускі пісьменьнік Віктар Марціновіч адзначае, што Нобэлеўская ўзнагарода Для Алексіевіч раздразьніла расейцаў. «Алексіевіч асуджае новы расейскі імпэрыялізм. Таму Крэмль  будзе хацець яе дыскрэдытаваць», – дадае грамадзкі актывіст Вінцук Вячорка.
ав