Logo Polskiego Radia
Print

Пуцін вярбуе эўрапейцаў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 24.05.2018 11:11
Пуцін намагаецца пераканаць пасвараных з ЗША эўрапейцаў, што ён можа стаць іх саюзьнікам.
PAP/EPA/MICHAEL KLIMENTYEV / SPUTNIK / KREMLIN POOL

Gazeta Wyborcza
Пуцін вярбуе эўрапейцаў
Уладзімір Пуцін не перастае рабіць высілкі, каб пераканаць пасвараных з ЗША эўрапейцаў, што яго краіна можа стаць для іх патрэбным саюзьнікам.
Падчас сустрэчы з Ангелай Мэркель вельмі важнымі былі тэмы перамоваў і прапановы, якія агучыў Пуцін. Палітыкі размаўлялі пра Іран і спыненае Дональдам Трампам ядзернае пагадненьне з Тэгеранам. Масква, насуперак Вашынгтону, хоча дамовіцца з Іранам і такім чынам падтрымаць эўрапейцаў, якім не на руку далучэньне да антыіранскіх санкцый, накладзеных ЗША. Пуцін заклікаў Бэрлін і іншыя эўрапейскія сталіцы, каб яны вялі незалежную палітыку. Гэта значыць ня слухалі загадаў з-за акіяну.
Падчас сустрэчы з Ангелай Мэркель Уладзімір Пуцін зрабіў нечаканы паварот у справе Ўкраіны. Расейскі прэзыдэнт падтрымаў даўнюю ініцыятыву эўрапейцаў увесьці на тэрыторыю Данбасу сіл ААН, якія там будуць ахоўваць назіральнікаў АБСЭ. Раней Расея пагаджалася на гэта толькі на лініі фронту. Акрамя таго, цяпер Пуцін пацьвярджаў словы Ангелы Мэркель аб тым, адзіным спосабам вырашэньня канфлікту ва Ўкраіне зьяўляецца выконваньне Менскіх пагадненьняў. Яшчэ да прэзыдэнцкіх выбараў Расея пра Ўкраіну хацела размаўляць выключна з амэрыканцамі.
Таксама Расея можа многае запрапанаваць Эўропе ў справе Сырыі.
Сёньня і заўтра Ўладзімір Пуцін будзе старацца перацягнуць на свой бок прэзыдэнта Францыі Эманюэля Макрона. Палітыкі пастараюцца дасягнуць паразуменьне ў справе супрацьдзяньня накладзеным амэрыканцамі санкцыям на Іран, вяртаньня да Менскіх пагадненьня і адхіленьня Вашынгтону ад спраў Украіны.

Gazeta Wyborcza: Падчас сустрэчы з Ангелай Мэркель вельмі важнымі былі тэмы перамоваў і прапановы, якія агучыў Пуцін. Палітыкі размаўлялі пра Іран і спыненае Дональдам Трампам ядзернае пагадненьне з Тэгеранам. Масква, насуперак Вашынгтону, хоча дамовіцца з Іранам і такім чынам падтрымаць эўрапейцаў, якім не на руку далучэньне да антыіранскіх санкцый, накладзеных ЗША. Пуцін заклікаў Бэрлін і іншыя эўрапейскія сталіцы, каб яны вялі незалежную палітыку. Гэта значыць ня слухалі загадаў з-за акіяну.

Падчас сустрэчы з Ангелай Мэркель Уладзімір Пуцін зрабіў нечаканы паварот у справе Ўкраіны. Расейскі прэзыдэнт падтрымаў даўнюю ініцыятыву эўрапейцаў увесьці на тэрыторыю Данбасу сіл ААН, якія там будуць ахоўваць назіральнікаў АБСЭ. Раней Расея пагаджалася на гэта толькі на лініі фронту. Акрамя таго, цяпер Пуцін пацьвярджаў словы Ангелы Мэркель аб тым, адзіным спосабам вырашэньня канфлікту ва Ўкраіне зьяўляецца выконваньне Менскіх пагадненьняў. Яшчэ да прэзыдэнцкіх выбараў Расея пра Ўкраіну хацела размаўляць выключна з амэрыканцамі.

Таксама Расея можа многае запрапанаваць Эўропе ў справе Сырыі.

Сёньня і заўтра Ўладзімір Пуцін будзе старацца перацягнуць на свой бок прэзыдэнта Францыі Эманюэля Макрона. Палітыкі пастараюцца дасягнуць паразуменьне ў справе супрацьдзяньня накладзеным амэрыканцамі санкцыям на Іран, вяртаньня да Менскіх пагадненьня і адхіленьня Вашынгтону ад спраў Украіны.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт