Logo Polskiego Radia
Print

Расея зноў умешваецца ў справы Балканаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 19.07.2018 14:35
Македонія й Грэцыя - чарговыя балканскія краіны, ва ўнутраныя справы якіх умешваецца Масква.
Македонія. Photo: Public_Domain_Photography/pixabay.com/CC0 Public DomainМакедонія. Photo: Public_Domain_Photography/pixabay.com/CC0 Public DomainPhoto: Public_Domain_Photography/pixabay.com/CC0 Public Domain

Расея зноў умешваецца ў справы Балканаў
Македонія й Грэцыя - чарговыя балканскія краіны, ва ўнутраныя справы якіх умешваецца Масква.
Краіны, якія хочуць далучыцца да Паўночнаатлянтычнага альянсу, спачатку павінны справіцца з умяшальніцтвам Масквы. У гэтым надоечы пераканалася Македонія.
За 300 тысяч эўра расейскі мільярдэр грэцкага паходжаньня Іван Савідзі спрабаваў выклікаць у Македоніі пратэсты супраць пагадненьня з Грэцыяй наконт назвы македонскай дзяржавы, а расейскія агенты былі высланыя з Атэнаў, паведамляе „Rzeczpospolita”.
17 чэрвеня міністры замежных спраў Македоніі й Грэцыі падпісалі пагадненьне, якое закончыла 28-гадовую спрэчку вакол назвы македонскай дзяржавы. З-за гэтай спрэчкі Атэны блякавалі македонскія спробы ўступіць у NATO й ЭЗ.
Неўзабаве пасьля таго, як міністры падпісалі пагадненьне, паводле якога цяпер дзяржава са сталіцай у Скоп’е назывеацца Паўночная Македонія, пачаліся дэманстрацыі, над якімі лунаў расейскі сьцяг.
Хоць 70% жыхароў Македоніі выступалі супраць зьмены назвы краіны, адкрытых пратэстаў яны аднак не падтрымалі.
У сваю чаргу 11 ліпеня, то бок за некалькі гадзін да таго, як NATO запрасіла Македонію да перамоваў наконт сяброўства ў пакце, з Грэцыі былі выдаленыя два расейскія дыпляматы, а двум іншым забаранілі ўезд у краіну. Маўляў, яны асабліва цікавіліся зьменай назвы суседняй краінай.
Македонія й Грэцыя - гэта чарговыя балканскія краіны, ва ўнутраныя справы якіх умешваецца Масква. У 2016 годзе Крэмль спрабаваў перашкодзіць Чарнагорыі ўступіць у альянс і разам з сэрбскімі нацыяналістамі зьдзейсьніць спробу дзяржаўнага перавароту ў краіне.
Паводле часткі камэнтатараў, Расея ня мае доўгатэрміновай стратэгіі ў дачыненьні да Балканаў і выкарыстоўвай кожную магчымасьць, каб нашкодзіць Захаду, паведамляе „Rzeczpospolita”.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт