Logo Polskiego Radia
Print

Ці ў Маскве ідзе вайна спэцслужб?

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 28.09.2018 12:53
Усё больш інфармацыі пра тэрарыстаў з Солсбэры становіцца яўнай.
фота газэты Rzeczpospolita/Л. Вялічка

Rzeczpospolita
Ці ў Маскве ідзе вайна спэцслужб? Усё больш інфармацыі пра тэрарыстаў з Солсбэры становіцца яўнай. Сьледчыя журналісты з групы Bellingcat сьцьвярджаюць, што адзін з двух падазраваных у спробе атручваньня ў Вялікабрытаніі былога агента вайсковай выведкі ГРУ Сяргея Скрыпаля сам зьяўляецца палкоўнікам ГРУ. Вядомы пад прозьвішчам Руслан Башыраў аказаўся Анатолем Чапігай, адзначаным у сьнежні 2014 году Ўладзіміра Пуцінам найвышэйшым ордэнам Героя Расеі. Чапіга тройчы быў у Чачні, але журналісты мяркуюць, што ордэн ён атрымаў за змаганьні на ўсходзе Ўкраіны.
«Працяг кампаніі прапаганды», – назвала гэтую інфармацыю прадстаўніца расейскага МЗС Марыя Захарава.
Bellingcat натрапіў на сьлед Чапігі дзякуючы здымку групы расейскіх вайскоўцаў з Чачні, зьмешчаным на старонцы Далекаўсходняга вышэйшага агульнавайсковага каманднага вучылішча, дзе вучэньні праходзяць афіцэры ГРУ для выконваньня замежных місій. Пасьля публікацыі гэтай інфармацыі здымкі са старонкі зьніклі.
Колькасьць інфармацыі, якая паявілася на тэму абодвух афіцэраў вайсковай выведкі, выклікала шмат чутак аб тым, што за ўцечку інфармацыі адказваюць іншыя расейскія спэцслужбы.
Іншыя назіральнікі кажуць, што цывільныя спэцслужбы страцілі цярплівасьць да вайскоўцаў пасьля іх промаху ў Солсбэры (спроба атручваньня была няўдалай, а памерла выпадковая грамадзянка Вялікабрытаніі). Асаблівым чынам гэта вывела з сябе Службу замежнай выведкі. Мяркуецца, што гэта магло быць прычынай чарговай уцечкі інфармацыі пра Пятрова і Башырава.

Rzeczpospolita: Сьледчыя журналісты з групы Bellingcat сьцьвярджаюць, што адзін з двух падазраваных у спробе атручваньня ў Вялікабрытаніі былога агента вайсковай выведкі ГРУ Сяргея Скрыпаля сам зьяўляецца палкоўнікам ГРУ. Вядомы пад прозьвішчам Руслан Башыраў аказаўся Анатолем Чапігай, адзначаным у сьнежні 2014 году Ўладзіміра Пуцінам найвышэйшым ордэнам Героя Расеі. Чапіга тройчы быў у Чачні, але журналісты мяркуюць, што ордэн ён атрымаў за змаганьні на ўсходзе Ўкраіны.

«Працяг кампаніі прапаганды», – назвала гэтую інфармацыю прадстаўніца расейскага МЗС Марыя Захарава.

Bellingcat натрапіў на сьлед Чапігі дзякуючы здымку групы расейскіх вайскоўцаў з Чачні, зьмешчаным на старонцы Далекаўсходняга вышэйшага агульнавайсковага каманднага вучылішча, дзе вучэньні праходзяць афіцэры ГРУ для выконваньня замежных місій. Пасьля публікацыі гэтай інфармацыі здымкі са старонкі зьніклі.

Колькасьць інфармацыі, якая паявілася на тэму абодвух афіцэраў вайсковай выведкі, выклікала шмат чутак аб тым, што за ўцечку інфармацыі адказваюць іншыя расейскія спэцслужбы.

Іншыя назіральнікі кажуць, што цывільныя спэцслужбы страцілі цярплівасьць да вайскоўцаў пасьля іх промаху ў Солсбэры (спроба атручваньня была няўдалай, а памерла выпадковая грамадзянка Вялікабрытаніі). Асаблівым чынам гэта вывела з сябе Службу замежнай выведкі. Мяркуецца, што гэта магло быць прычынай чарговай уцечкі інфармацыі пра Пятрова і Башырава.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт