Logo Polskiego Radia
Print

Штогод угарны газ забівае дзясяткі чалавек

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 10.01.2019 13:02
  • угарны газ.mp3
У 2018 годзе ад атручэньня ўгарным газам у Польшчы памёр 71 чалавек.
Ілюстрацыйны здымакІлюстрацыйны здымакwww.pixabay.com/CC0 Public Domain

Кожны год у Польшчы праводзяцца інфармацыйныя акцыі пра небясьпеку ўгарнага газу. На жаль, кожны год мае трагічную статыстыку, калі казаць пра ахвяры чаду, у тым ліку сьмяротныя. У 2018 годзе ад атручэньня ўгарным газам у Польшчы памёр 71 чалавек.
Польскае радыё чарговы раз далучылася да грамадзкай кампаніі «Чад і агонь – разбудзі насьцярожанасьць», якую арганізоўвае Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі. Мэта акцыі – павелічэньне грамадзкай сьвядомасьці пра прычыны пажараў і іх наступствы, а таксама інфармаваньне пра пагрозы, зьвязаныя з атручэньнем угарным газам.
Прэс-сакрата Галоўнага камэнданта Пажарнай службы Павал Фронтчак нагадвае, што чад зьяўляецца сьмяротным газам. З 1 кастрычніка 2018 году пажарныя выяжджалі на выклікі ў сувязі з уцечкай угарнага газу 1700 разоў. За гэты адрэзак часу ад чаду памерлі 20 чалавек, а 870 былі ў стане атручэньня. Павал Фронтчак дадае, што чад ня пахне і гэта робіць яго вельмі небясьпечным.
П. Фронтчак: Вокіс вугляроду ашуквае нашыя пачуцьці. Мы чаду ня бачым, не адчуваем і ня чуем. Часамі прыкметы таго, што ён ёсьць, вельмі нябачныя. Нам млосна, баліць галава, што часта бывае сымптомам прастуды.
Галоўнымі прычынамі атручэньня чадам зьяўляюцца непрацоўная вэнтыляцыя і састарэлыя, ці пашкоджаныя катлы ў кватэрах і дамах. Павал Фронтчак дадае, што эфэктыўным спосабам абароны ад чаду зьяўляюцца электронныя датчыкі, якія пра вокіс вугляроду ў памяшканьні інфармуюць гучным гукам.
П. Фронтчак: Калі мы пачуем акустычны сыгнал, трэба імгненна выйсьці з памяшканьня, інфармуючы ўсіх навокал, разам з суседзямі. Далей выклікаць выратавальныя службы. Важна тое, што, калі мы чуем такі сыгнал у нашых суседзяў, трэба таксама рэагаваць. Варта паспрабаваць патрапіць да іх, бо, магчыма, гэтыя людзі ня могуць самыя сабе дапамагчы. Уваходзячы ў такое месца трэба пакінуць адчыненымі дзьверы, адчыніць акно, каб ня стаць чарговай ахвярай.
Датчыкі зьяўляюцца дадатковым элемэнтам, які павялічвае нашую бясьпеку. Паводле Паўла Фронтчака, у сотнях можна лічыць сытуацыі, калі датчык выратаваў жыцьцё не адной асобе.
Пажарная служба штогод праводзіць акцыю «Датчык ахоўвае тваю бясьпеку». Галоўны камэндант Пажарнай службы Польшчы Лешак Сускі тлумачыць, што датчыкі павінны быць зьмешчаныя побач з катлом.
Л. Сускі: Блізу катла, якім мы абаграваем дом, блізу газавай калонкі для падагрэву вады, калі такі ёсьць. Трэба толькі памятаць, што час ад часу трэба мяняць батарэйку. У месцах, дзе памяшканьне абаграваецца вугалем, ці дрэвам коміны павінны чысьціцца не радзей, чым два разы ў год. У выпадку газавага абаграваньня хопіць аднаго разу.
Газавыя пліты павінны правярацца таксама прынамсі раз у год. Лешак Сускі адзначае, што важна, каб правільна працавала вэнтыляцыя ў дамах і кватэрах. Каб пазьбегнуць трагедыі, неабходна забясьпечыць сталы доступ паветра ў кватэру. У сваю чаргу вельмі папулярным зьяўляецца заклейваньне вэнтыляцыйных каналаў для таго, каб у памяшканьні было цяплей. Цяплей не заўсёды можа быць бясьпечней, паколькі чад зьяўляецца прадуктам няпоўнага спальваньня і паяўляецца ў сытуацыях, калі становіцца менш кіслароду.
Галоўны камэндант гаворыць, што з году ў год расьце сьвядомасьць палякаў аб пагрозах, якія сабой уяўляе чад. Усё радзей здараюцца сьмяротныя выпадкі атручэньня ўгарным газам.
Л. Сускі: Калі ўзяць пад увагу апошнія 20 гадоў, то такія выпадкі сустракаюцца ўсё радзей. Яшчэ дзевяць гадоў таму было больш за сто сьмяротных ахвяр чаду, тры гады таму – 51, у мінулым годзе, на жаль, 71. Але пажарная служба выяжджае на выклікі, зьвязаныя з чадам і адначасова з пажарам. На жаль, колькасьць пажараў у 2018 годзе выразна вырасла.
Усё ж амаль кожны тыдзень у навінах чуваць пра атручэньне ўгарным газам, на жаль, ёсьць і сьмяротныя выпадкі. Вельмі часта атручэньні адбываюцца ў ванных пакоях, дзе ёсьць газавыя калонкі для падагрэву вады.

Кожны год у Польшчы праводзяцца інфармацыйныя акцыі пра небясьпеку ўгарнага газу. На жаль, кожны год мае трагічную статыстыку, калі казаць пра ахвяры чаду, у тым ліку сьмяротныя. У 2018 годзе ад атручэньня ўгарным газам у Польшчы памёр 71 чалавек.

Польскае радыё чарговы раз далучылася да грамадзкай кампаніі «Чад і агонь – разбудзі насьцярожанасьць», якую арганізоўвае Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі. Мэта акцыі – павелічэньне грамадзкай сьвядомасьці пра прычыны пажараў і іх наступствы, а таксама інфармаваньне пра пагрозы, зьвязаныя з атручэньнем угарным газам.

Прэс-сакрата Галоўнага камэнданта Пажарнай службы Павал Фронтчак нагадвае, што чад зьяўляецца сьмяротным газам. З 1 кастрычніка 2018 году пажарныя выяжджалі на выклікі ў сувязі з уцечкай угарнага газу 1700 разоў. За гэты адрэзак часу ад чаду памерлі 20 чалавек, а 870 былі ў стане атручэньня. Павал Фронтчак дадае, што чад ня пахне і гэта робіць яго вельмі небясьпечным.

П. Фронтчак: Вокіс вугляроду ашуквае нашыя пачуцьці. Мы чаду ня бачым, не адчуваем і ня чуем. Часамі прыкметы таго, што ён ёсьць, вельмі нябачныя. Нам млосна, баліць галава, што часта бывае сымптомам прастуды.

Галоўнымі прычынамі атручэньня чадам зьяўляюцца непрацоўная вэнтыляцыя і састарэлыя, ці пашкоджаныя катлы ў кватэрах і дамах. Павал Фронтчак дадае, што эфэктыўным спосабам абароны ад чаду зьяўляюцца электронныя датчыкі, якія пра вокіс вугляроду ў памяшканьні інфармуюць гучным гукам.

П. Фронтчак: Калі мы пачуем акустычны сыгнал, трэба імгненна выйсьці з памяшканьня, інфармуючы ўсіх навокал, разам з суседзямі. Далей выклікаць выратавальныя службы. Важна тое, што, калі мы чуем такі сыгнал у нашых суседзяў, трэба таксама рэагаваць. Варта паспрабаваць патрапіць да іх, бо, магчыма, гэтыя людзі ня могуць самыя сабе дапамагчы. Уваходзячы ў такое месца трэба пакінуць адчыненымі дзьверы, адчыніць акно, каб ня стаць чарговай ахвярай.

Датчыкі зьяўляюцца дадатковым элемэнтам, які павялічвае нашую бясьпеку. Паводле Паўла Фронтчака, у сотнях можна лічыць сытуацыі, калі датчык выратаваў жыцьцё не адной асобе.

Пажарная служба штогод праводзіць акцыю «Датчык ахоўвае тваю бясьпеку». Галоўны камэндант Пажарнай службы Польшчы Лешак Сускі тлумачыць, што датчыкі павінны быць зьмешчаныя побач з катлом.

Л. Сускі: Блізу катла, якім мы абаграваем дом, блізу газавай калонкі для падагрэву вады, калі такі ёсьць. Трэба толькі памятаць, што час ад часу трэба мяняць батарэйку. У месцах, дзе памяшканьне абаграваецца вугалем, ці дрэвам коміны павінны чысьціцца не радзей, чым два разы ў год. У выпадку газавага абаграваньня хопіць аднаго разу. Газавыя пліты павінны правярацца таксама прынамсі раз у год.

Лешак Сускі адзначае, што важна, каб правільна працавала вэнтыляцыя ў дамах і кватэрах. Каб пазьбегнуць трагедыі, неабходна забясьпечыць сталы доступ паветра ў кватэру. У сваю чаргу вельмі папулярным зьяўляецца заклейваньне вэнтыляцыйных каналаў для таго, каб у памяшканьні было цяплей. Цяплей не заўсёды можа быць бясьпечней, паколькі чад зьяўляецца прадуктам няпоўнага спальваньня і паяўляецца ў сытуацыях, калі становіцца менш кіслароду.

Галоўны камэндант гаворыць, што з году ў год расьце сьвядомасьць палякаў аб пагрозах, якія сабой уяўляе чад. Усё радзей здараюцца сьмяротныя выпадкі атручэньня ўгарным газам.

Л. Сускі: Калі ўзяць пад увагу апошнія 20 гадоў, то такія выпадкі сустракаюцца ўсё радзей. Яшчэ дзевяць гадоў таму было больш за сто сьмяротных ахвяр чаду, тры гады таму – 51, у мінулым годзе, на жаль, 71. Але пажарная служба выяжджае на выклікі, зьвязаныя з чадам і адначасова з пажарам. На жаль, колькасьць пажараў у 2018 годзе выразна вырасла.

Усё ж амаль кожны тыдзень у навінах чуваць пра атручэньне ўгарным газам, на жаль, ёсьць і сьмяротныя выпадкі. Вельмі часта атручэньні адбываюцца ў ванных пакоях, дзе ёсьць газавыя калонкі для падагрэву вады.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт