"Гэты закон нас зьнішчыў. Забарона гандлю па нядзелях – кашмар для дробных прадпрымальнікаў", - піша Dziennik Gazeta Prawna.
Закон, які абмяжоўвае гандаль у нядзелю ў Польшчы, уступіў у сілу год таму. Ён уводзіўся, каб аднавіць годнасьць працаўнікоў, падтрымаць польскі гандаль у барацьбе за рынак з замежнымі сеткамі. Сёньня бачна, што закон найперш паспрыяў дыскаўнтэрам і заправачным станцыям.
З таго часу, як быў уведзены закон, які забараняе гандаль па нядзелях, настрой прадаўцоў рэзка пагоршыўся.
Чаму? Уладальнік рыбнага шапіка на адным з варшаўскіх рынкаў расказвае, што раней субота была днём, калі пастаянныя пакупнікі прыходзілі на рынак. Закон зьмяніў іх звычкі. Зараз па суботах і нават па пятніцах пасьля працы людзі сядаюць у машыну і едуць за пакупкамі ў маркеты або дыскаўнтэры (Lidl, Biedronka-рэд).
Дадзены закон уступіў у сілу 1 сакавіка 2018 года. Згодна з ім, у 2019 годзе гандаль будзе дазволены ў адну (апошнюю) нядзелю месяца, у апошнія дзьве нядзелі перад Калядамі і адну перад Вялікаднем.
За парушэньне закона спаганяецца штраф у памеры ад 1 тысячы да 100 тыс.злотых (230-22 725 эўра), а нават ёсьць пагроза абмежаваньня свабоды.
Міністар па справах сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі Эльжбета Рафальска (Elżbieta Rafalska) абвяргае адмоўныя ацэнкі закону. Паводле яе, павялічылася запатрабаванасьць на работнікаў гандлю.
Працаўнікі гандлю не падзяляюць яе аптымізму. Маштаб страт лепш за ўсё ілюструе справаздача, падрыхтаваная Асацыяцыяй прадпрымальнікаў і працадаўцаў: за пэрыяд дзеяньня закону былі зачыненыя амаль 16 тысяч невялікіх крамаў. Тыднёвы абарот дробных гандляроў зьнізіўся – на 20-30%. За гэты час доля дыскаунтэраў у рынку (Biedronka, Lidl) павялічылася амаль на адзін працэнт да 33,2 адсоткаў, а продаж на запраўках вырасла на 13 адсоткаў.
Астатнія – у пройгрышы: ад дробных гандляроў, праз гандлёвыя цэнтры да гіпэрмаркетаў, – камэнтуе Цэзары Казьмерчак, кіраўнік Саюза прадпрымальнікаў і працадаўцаў.
- Некаторыя людзі ня могуць працаваць у нядзелю, таму што сямʼя, таму што сьвяты дзень, праўда? А як наконт кіроўцаў грамадзкага транспарту ці людзей, якія працуюць у рэстаранах або кінатэатрах? Я не разумею, чаму мыць посуд у нядзелю лягчэй і прыемней, чым працаваць на касе? – кажа Казьмерчак.
У лістападзе 2018 г. апытальны цэнтар IBRiS зрабіў апытанку пра поўную забарону на нядзельны гандаль, да якога паступова прывядзе закон. І так, закон падтрымлівае толькі 28 адсоткаў рэспандэнтаў, а 68 адсоткаў сказалі «я супраць».
Паводле forsal.pl/Dziennik Gazeta Prawna/яс
гандаль у нядзелю
прывядзе закон. І так, закон падтрымлівае толькі 28 адсоткаў рэспандэнтаў, а 68 адсоткаў сказалі «я супраць».
forsal.pl/Dziennik Gazeta Prawna/яс