Палякі адкрываюць для сябе Беларусь
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
19.02.2019 16:12
Наш сёньняшні суразмоўца правёў летась месяц у Беларусі.
Foto: Albert Wierzbicki/www.facebook.com/albertwierzbicki
Беларусь усё больш адкрываецца на сьвет. Таксама сьвет пачынае часьцей цікавіцца Беларусьсю. Аднымі з першых, хто прыяжджае ў Беларусь сталі палякі. Наш сёньняшні суразмоўца правёў летась месяц у Беларусі. Цяпер ён дзеліцца сваімі ўражаньнямі з суайчыньнікамі.
Беларусь – гэта краіна сусед для палякаў, аднак палякі мала што ведаюць пра Беларусь. Для звычайнага паляка Беларусь далей чым Егіпет ці Дамінікана, сьцьвярджае Альберт Вяжбіцкі, польскі вандроўнік ды влёгер, які набліжае палякам Беларусь на сваім профілі на youtube, таксама падчас сустрэч са слухачамі. На днях такая сустрэча пад назвай «Кароткі дапаможнік па Беларусі» прайшла ў адной з варшаўскіх Кавярняў.
Мы паразмаўлялі пра тое, чаму палякі так мала ведаюць пра Беларусь, і ці сапраўды ім патрэбны дапаможнік, каб паехаць да суседзяў?
Слухайце размову ў гукавым файле
Размаўляў Юры Ліхтаровіч