Logo Polskiego Radia
Print

Спэктакль па «Радзіва Прудок» - аповед пра сапраўдных беларусаў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 06.06.2019 14:47
  • Гэтамы.mp3
У бліжэйшыя выходныя, а пасьля 23 чэрвеня ёсьць нячастая нагода, каб паглядзець спэктакль «Гэтамы».

/

У бліжэйшыя выходныя, а пасьля 23 чэрвеня ёсьць нячастая нагода, каб паглядзець спэктакль «Гэтамы», паводле кнігі «Радзіва Прудок» Андрэя Горвата, украінскага рэжысёра Стаса Жыркова.
Беларуская прэм’ера спэктакля «Гэтамы» адбылася напрыканцы сакавіка на фэстывалі «Март кантакт» у Магілёве. Тады ж адбыліся першыя зачыненыя паказы ў Менску, якія сабралі аншляг амаль без рэклямы.
З самага пачатку за стварэньнем спэктаклю назірала і была побач тэатральная прадусарка Марына Дашук. Мы паразмаўлялі з ёй і даведаліся, як узьнік спэктакль, які зьбірае аншляг без рэклямы.
Марына Дашук расказвае, што ў гісторыі з узьнікненьнем спэктаклю шмат супадзеньняў. Аднойчы кіеўскі тэатар «Залатыя вароты» прыехаў на гастролі ў Менск. Рэжысёр Стас Жыркоў патрапіў на спэктакль «Радзіва Прудок» у Купалаўскім тэатры. Пасьля яго знаёмыя падарылі яму кнігу, якую падпісаў сам Андрусь Горват.
Будучы на адпачынку Стас Жыркоў прачытаў кнігу і аказалася, што яна яму надзвычай спадабалася. Пасьля рэжысёр і Марына Дашук паехалі ў Мюнхэн на Летнюю тэатральную акадэмію, дзе пэдагогі цягам тыдня праводзілі тэатральныя варштаты. У групу да Стаса запісаліся ўсе беларусы.
М. Дашук: Стас запрапанаваў зрабіць чытаньне Прудка. За тыдзень яны зрабілі нармальны спэктакль. Я ня бачыла іх рэпэтыцый, а прыйшла на фінальны паказ у тэатар. Я паглядзела і зразумела, што гэта нармальны спэктакль. Гэта лёс, сышліся ўсе зоркі, бо пасьля Мюнхэна мы ўсе вярталіся ў Беларусь, бо Стаса запрасілі на пастаноўкі ў Рэспубліканскі тэатар беларускай драматургіі. На працягу месяца ён працаваў над пастаноўкай «Паляваньне на сябе», а ноччу акторы праводзілі рэпэтыцыі Прудка.
Марына Дашук адзначае, што гэта праект, дзе няма сцэнаграфіі, сьвятла, музыкі. У спэктаклі чыстая акторская і рэжысёрская праца. Стас Жыркоў на пачатку сумняваўся, ці гэта выглядае як сапраўдны спэктакль – працягвае Марына.
М. Дашук: Мы паказалі чатыры зачыненыя паказы для крытыкаў і сяброў. І пачулі станоўчы водгук. Для мяне з самага пачатку гэта быў сапраўдны спэктакль, вельмі шчыры. Я думала пра іншыя спэктаклі пра Беларусь. Мне здаецца, што «Гэтамы» зьяўляецца першым спэктаклем, які расказвае пра сучасную Беларусь, не пра Радзівілаў, як любяць, а пра сёньняшніх беларусаў, іх праблемы. Для мяне гэта праўдзівы спэктакль пра сучаснага беларуса. Для мяне важным момантам зьяўляецца тое, што спэктакль зрабіў украінец. У іх вельмі падобныя да нашых праблемы. І гэта такі погляд на Беларусь збоку.
Бліжэйшы паказ «Гэтамы» – 8 чэрвеня ў прастора «Грунтоўня» ў Берасьці.
29 чэрвеня а 18.00 і 20.30 – культурны цэнтар «Корпус» у Менску

У бліжэйшыя выходныя, а пасьля 23 чэрвеня ёсьць нячастая нагода, каб паглядзець спэктакль «Гэтамы», паводле кнігі «Радзіва Прудок» Андрэя Горвата, у пастаноўцы украінскага рэжысёра Стаса Жыркова.

Беларуская прэм’ера спэктакля «Гэтамы» адбылася напрыканцы сакавіка на фэстывалі «Март кантакт» у Магілёве. Тады ж адбыліся першыя зачыненыя паказы ў Менску, якія сабралі аншляг амаль без рэклямы.

З самага пачатку за стварэньнем спэктаклю назірала і была побач тэатральная прадусарка Марына Дашук. Мы паразмаўлялі з ёй і даведаліся, як узьнік спэктакль, які зьбірае аншляг без рэклямы.

Марына Дашук расказвае, што ў гісторыі з узьнікненьнем спэктаклю шмат супадзеньняў. Аднойчы кіеўскі тэатар «Залатыя вароты» прыехаў на гастролі ў Менск. Рэжысёр Стас Жыркоў патрапіў на спэктакль «Радзіва Прудок» у Купалаўскім тэатры. Пасьля яго знаёмыя падарылі яму кнігу, якую падпісаў сам Андрусь Горват.

Будучы на адпачынку Стас Жыркоў прачытаў кнігу і аказалася, што яна яму надзвычай спадабалася. Пасьля рэжысёр і Марына Дашук паехалі ў Мюнхэн на Летнюю тэатральную акадэмію, дзе пэдагогі цягам тыдня праводзілі тэатральныя варштаты. У групу да Стаса запісаліся ўсе беларусы.

М. Дашук: Стас запрапанаваў зрабіць чытаньне Прудка. За тыдзень яны зрабілі нармальны спэктакль. Я ня бачыла іх рэпэтыцый, а прыйшла на фінальны паказ у тэатар. Я паглядзела і зразумела, што гэта нармальны спэктакль. Гэта лёс, сышліся ўсе зоркі, бо пасьля Мюнхэна мы ўсе вярталіся ў Беларусь, бо Стаса запрасілі на пастаноўкі ў Рэспубліканскі тэатар беларускай драматургіі. На працягу месяца ён працаваў над пастаноўкай «Паляваньне на сябе», а ноччу акторы праводзілі рэпэтыцыі Прудка.

Марына Дашук адзначае, што гэта праект, дзе няма сцэнаграфіі, сьвятла, музыкі. У спэктаклі чыстая акторская і рэжысёрская праца. Стас Жыркоў на пачатку сумняваўся, ці гэта выглядае як сапраўдны спэктакль – працягвае Марына.

М. Дашук: Мы паказалі чатыры зачыненыя паказы для крытыкаў і сяброў. І пачулі станоўчы водгук. Для мяне з самага пачатку гэта быў сапраўдны спэктакль, вельмі шчыры. Я думала пра іншыя спэктаклі пра Беларусь. Мне здаецца, што «Гэтамы» зьяўляецца першым спэктаклем, які расказвае пра сучасную Беларусь, не пра Радзівілаў, як любяць, а пра сёньняшніх беларусаў, іх праблемы. Для мяне гэта праўдзівы спэктакль пра сучаснага беларуса. Для мяне важным момантам зьяўляецца тое, што спэктакль зрабіў украінец. У іх вельмі падобныя да нашых праблемы. І гэта такі погляд на Беларусь збоку.

Бліжэйшы паказ «Гэтамы» – 8 чэрвеня ў прастора «Грунтоўня» ў Берасьці.29 чэрвеня а 18.00 і 20.30 – культурны цэнтар «Корпус» у Менску.

У далучаным гукавым файле поўная размова з М. Дашук. Між іншым, яна раскажа, ці пабываў на іх спэктаклі сам Андрусь Горват.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт