Logo Polskiego Radia
Print

Польшча адчыняе дзьверы для рэпатрыянтаў з Усходняй Эўропы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 07.03.2017 14:05
Урад уводзіць зьмены й плянуе ўзяць на сябе поўную адказнасьць за рэпатрыянтаў у Польшчы.
Будынак Сэйму й Сэнату ў Варшаве Будынак Сэйму й Сэнату ў Варшаве www.flickr.com/Photo RNW.org

Дзякуючы новым правілаў, якія плянуе ўвесьці польскі ўрад, на Радзіму можа вярнуцца нават тысяча рэпатрыянтаў з краінаў былога Савецкага Саюза, паведамляе выданьне „Dziennik Gazeta Prawna”.

Асноўная зьмена зводзіцца да таго, што ўрад пяройме поўную адказнасьць за праграму па рэпатрыяцыі. Як зьвяртаюць увагу аўтары праекту, рэпатрыяцыю нельга праводзіць без цеснага супрацоўніцтва з муніцыпальнымі ўладамі. Апрача таго, будзе пашыранае вызначэньне рэпатрыянта, плянуюцца некалькі праграмаў падтрымкі ўладкаваньня рэпатрыянтаў у Польшчы, у тым ліку цэнтры па адаптацыі, а таксама даплаты да арэнды кватэраў.

Адаптацыйныя цэнтры павінны падрыхтаваць рэпатрыянтаў і іх сем’і да жыцьця ў Польшчы. Палякі з Усходняй Эўропы змогуць пражываць у іх цягам году, а пазьней разьлічваць на даплаты да арэнды кватэры.

Паводле новых правілаў, рэпартыянтамі змогуць быць прызнаныя таксама сужонкі палякаў, якія раней ня мелі ніякіх фармальных сувязяў з Польшчай. На практыцы гэта азначае, што, паводле новых правілаў, у Польшчу змогуць пераязджаць цэлыя сем’і з польскімі каранямі.

Урад вырашыў памяняць правілы адносна рэпартыяцыі, паколькі ацэньвае іх дзеяньні адмоўна, дарэчы падобным чынам, як Вышэйшая кантрольная палата.

Аўтары спадзяюцца, што дзякуючы зьменам колькасьць палякаў, зацікаўленых вяртаньнем у Польшчу, можа вырасьці да тысячы ў год.

Кошт праграмы рэпатрыяцыі, якая заплянаваная на бліжэйшыя 10 гадоў, ацэньваецца ў 385 мільёнаў 800 тысяч злотых (больш за 81,5 мільёна эўра). Найбольш паглыне арганізацыя цэнтраў па адаптацыі для рэпатрыянтаў, то бок больш за 4 мільёны эўра ў год, паведамляе выданьне „Dziennik Gazeta Prawna”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт