Logo Polskiego Radia
Print

Расея правакуе над Балтыйскім морам

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 23.06.2017 15:14
Расейскія самалёты зноў і зноў парушаюць паветраную прастору краін NATO.
Цяжкі зьнішчальнік Су-27 ВПС Расеі. Ілюстрацыйны здымакЦяжкі зьнішчальнік Су-27 ВПС Расеі. Ілюстрацыйны здымакwww.flickr.com/IRONHIDE

Усё часьцей здараюцца інцыдэнты над Балтыйскім морам. Расейскія самалёты зноў і зноў парушаюць паветраную прастору краін NATO.

Апэратыўнае камандаваньне ўзброеных сіл Польшчы паведаміла, што польскія F-16 перахапілі тры расейскія самалёты. На борце аднаго зь іх знаходзіўся кіраўнік расейскага Мінабароны Сяргей Шайгу. Астатнія два - гэта былі Су-27, узброеныя ракетамі паветра-паветра.

Разам з міністрам Шайгу на борце Ту-154 знаходзіліся журналісты, якія запісалі ўвесь інцыдэнт на відэа. Відаць на ім, як да Ту-154 падлятае F-16. Праз хвіліну паміж імі паяўляецца расейскі зьнішчальнік Су-27, які перахіляецца на бок, паказваючы сваё ўзбраеньне. F-16 адлятае.

– Польскія пілёты паводзілі сябе правільна. Галоўнай мэтай была ідэнтыфікацыя машыны, – патлумачыў дэпутат камісіі абароны Сэйму Артур Собань (Artur Soboń). «Гэта напэўна правакацыя, задачай якой было праверыць, як адрэагуюць пілёты NATO. Нам трэба разгледзець накіраваньне дыпляматычнай ноты», – лічыць польскі апазыцыйны дэпутат Радаслаў Любчык.

На гэтым тыдні МЗС Швэцыі выклікала пасла Расеі ў Стакгольме ў сувязі з небясьпечнымі паводзінамі расейскага зьнішчальніка блізу швэдзкага разьведвальнага самалёта ў міжнароднай паветранай прасторы над Балтыйскім морам.

Gazeta Polska Codziennie/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт