„Made in Poland” – крута!
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        15.10.2013 15:25
                    
                                 
                
                
                    „Выраблена ў Польшчы” – „Made in Poland” – гэта новая кампанія Міністэрства эканомікі, мэта якой - прамоцыя польскага брэнду.
                
                
                    
                         
                     
                
                
                
               
                
                         Справа ў тым, каб узмоцніць вобраз Польшчы сярод замежных інвэстараў як сучаснага надзейнага эканамічнага партнэра, - тлумачыць віцэ-прэм’ер і міністар эканомікі Польшчы Януш Пехаціньскі.
Я. Пехаціньскі: Сёньня прамоўшын краіны, брэнду „Польшча”, польскага вырабу, польскай фірмы, польскага вынаходцы – гэта суцэльная сыстэма дзеяньняў ня толькі ў рамках дзяржаўнай палітыкі, якая праводзіцца Міністэрствам эканомікі і Міністэрствам замежных справаў. Кампанія вядзецца таксама на ўзроўні паасобных прамысловых галін, сярод фірм і сярод канкрэтных людзей.
Міністэрства эканомікі вырашыла прамаваць у сьвеце 15 галін, між іншым польскую касмэтыку, мэблю, ювелірныя вырабы, яхты й лодкі ды фармацэўтычную прамысловасьць.
Ведамства будзе заахвочваць замежных інвэстараў у Чэхіі, Нямеччыне, Украіне, Кітаі й Расеі наладжваць супрацоўніцтва з польскімі фірмамі.
Акрамя рэклямы ў мясцовым друку згаданых дзяржаваў, будзе падрыхтаваны таксама даведнік „Польскія фірмы й прадукты”, які прыблізіць паасобныя галіны польскай эканомікі. Таксама будуць ладзіцца эканамічныя форумы.
Кампанія „Made in Poland” рэалізуецца на сродкі Эўразьвязу. Гэта 20 мільёнаў злотых (5 мільёнаў эўра).
яс