Logo Polskiego Radia
Print

Адкуль бяруцца доўгажыхары?

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 11.11.2016 09:26
Чаму адны старэюць і паміраюць ва ўзросьце 70-ці гадоў, а іншыя дажываюць 100 і болей?
pixabay.com

На сьвеце жыве ўсё больш доўгажыхароў – людзей, якім споўнілася 100 і больш гадоў. Аб загадцы доўгажыхарства піша «Przegląd».

Многія старыкі адчуваюць сябе ў старасьці таксама, як у маладосьці, асабліва псыхічна, яны самі зьдзіўленыя, што сталі старымі. Часта старэе толькі цела, а не розум. Калі б вызваліць старыкоў ад абавязку «быць старым», то яны б часта зьдзіўлялі нас сваёй маладой крэатыўнасьцю і апэтытам на жыцьцё.

Навукоўцаў заўсёды цікавіў фэномэн доўгажыхарства – дзякуючы чаму адны старэюць і паміраюць ва ўзросьце 70-ці гадоў, а іншыя дажываюць 100 і больш? Што цікава, многія рэкардысты-доўгажыхары зусім не клапоцяцца аб тым, каб рацыянальна харчавацца, некаторыя нават п’ць і кураць.

Старэйшай жанчынай у Польшчы лічыцца Ядвіга Шубартовіч зь Любліна – ёй 111 гадоў. А вось як гучыць жыцьцёвы дэвіз старэйшай полькі: «Жыцьцё чалавека нельга назваць лёгкім і прыемным. Пастаянна трэба вучыцца, а пры дапамозе Бога шукаць дабра і прыгажосьці ў кожным чалавеку і кожным дні».

Адкуль жа бяруцца доўгажыхары? Ці гэта пытаньне генаў і храмасомаў? А можа дыеты і ладу жыцьця? Навукоўцы пакуль не далі адназначнага адказу. Але калі ўзяць пад увагу жыцьцё доўгажыхароў, то можна заўважыць, што як правіла яны не былі сканцэнтраваныя на ўласнай асобе, думалі пра іншых, хаця часта жыцьцё іх не было лёгкім.

Przegląd/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт