Logo Polskiego Radia
Print

МНА Польшчы ладзіць курсы самаабароны для жанчын

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 03.01.2017 14:27
  • самаабарона.mp3
Галоўная мэта заняткаў – даць жанчынам магчымасьць падрыхтавацца да абарону ад нападзеньня.
Ілюстрацыйны здымакІлюстрацыйны здымакwww.pixabay.com

У лістападзе мінулага году ў Польшчы пачаўся набор на курсы самаабароны для жанчын. Заняткі адбываюцца ў 30 выбраных вайсковых аб’ектах на тэрыторыі краіны. Іх вядуць найлепшыя вайсковыя інструктары. Ужо вядома, што курсы карыстаюцца на столькі вялікай папулярнасьцю, што прыйшлося павялічыць колькасьць месцаў.

Курсы самаабароны для жанчын ладзіць міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы. Праграма ахоплівае 8 сустрэч па 90 хвілін. Галоўная мэта заняткаў – даць жанчынам магчымасьць падрыхтавацца да абарону ад нападзеньня. Праект рэалізуецца ў розных гарадах, у тым ліку ў Варшаве, Беластоку, Кракаве, Быдгашчы ды іншых – агулам гэта 30 населеных пунктаў. Курсы поўнасьцю бясплатныя, адзінае патрабаваньне – адносна добры стан здароўя і польскае грамадзянства. Так што на курсы можа пайсьці амаль кожная грамадзянка Польшчы, – кажа Агнешка Міхаляк з міністэрства нацыянальнай абароны.

А. Міхаляк: Праект накіраваны да ўсіх поўнагадовых жанчын. 19 лістапада міністар Антоні Мацярэвіч адкрыў першы этап падрыхтоўкі. Мэта курсаў – даць жанчынам магчымасьць прафэсійнай бясплатнай падрыхтоўкі, доступ да элемэнтарных ведаў на тэму самаабароны, каб яны маглі абараніцца ў выпадку небясьпечнай сытуацыі.

Інфармацыю на тэму курсаў полькі могуць знайсьці на сайце міністэрства, даведацца, ці ў іх горадзе адбываецца падрыхтоўка, ці ёсьць яшчэ свабодныя месцы і калі пачынаюцца бліжэйшыя заняткі. Дарэчы, новы цыкл пачнецца ў наступную суботу, 14 студзеня. А рыхтуюць жанчын бараніцца выключна вайсковыя інструктары.

А. Міхаляк: Гэта найлепшыя інструктары польскай арміі, мужчыны ў ваеннай форме. І таму, на маю думку, узровень падрыхтоўкі будзе вельмі высокі. У нас ужо ёсьць водгукі ад курсантак, яны задаволеныя курсамі. Заняткі адбываюцца па суботах, 8 сустрэч па паўтары гадзіны. Зацікаўленьне праектам было на столькі вялікім, што нам прыйшлося павялічыць колькасьць месцаў, стварыць дзьве дадатковыя групы. На пачатку мы плянавалі адкрыць 900 месцаў, а цяпер іх ужо 2100 у 30 польскіх гарадах. Гэта пакуль што пілятажны праект, магчыма, дзякуючы яму мы нешта палепшым, нечым дапоўнім праграму, напісаную разам з камандаваньнем арміі і генштабам польскіх узброеных сіл.

Да курсаў ня трэба неяк адмыслова рыхтавацца. Галоўнае – жаданьне вучыцца і працаваць ды зручная вопратка, хаця трэба вучыцца даваць адпор ня толькі ў спартыўным касьцюме, але таксама на высокіх абцасах, бо і такія сытуацыі могуць здарыцца ў жыцьці.

А. Міхаляк: Мы апранаемся ў розную вопратку, у залежнасьці ад сытуацыі. Калі жанчына ідзе на высокіх абцасах, яна таксама можа стаць ахвярай нападзеньня, хаця трэба пазьбягаць небясьпечных сытуацый у такой нязручнай вопратцы. Дарэчы, нападаючым не заўсёды бывае мужчына, гэта можа быць таксама жанчына, на што зьвяртаў увагу міністар Мацярэвіч. Так што інструктары вучаць быць гатовым да розных абставінаў. Як я ўжо казала, гэта пілятажны праект, і жанчыны, якія ў ім удзельнічаюць, рыхтуюць нейкім чынам наступныя курсы, якія пачнуцца ў верасьні бягучага году.

А пад канец курсаў усе ўдзельніцы, якім удасца вытрымаць да канца і прайсьці поўны цыкл падрыхтоўкі, атрымаюць адмысловыя дыплёмы.

А. Міхаляк: Калі гэты сэзон курсаў закончыцца ў чэрвені, мы намераныя ўсім удзельніцам выдаць адмысловыя сэртыфікаты іх удзелу ў праграме. Дарэчы, многія жанчыны, якія зацікаўлены праграмай, пытаюць, ці ёсьць верхняя мяжа ўзросту. Нагадаю, ніжняя мяжа – 18 гадоў. Верхняй мяжы мы ня ўводзім, аднак кожная ўдзельніца павінна адчуваць сябе на столькі добра ў фізычным пляне, каб магчы выконваць практыкаваньні. Інструктары на столькі вопытныя спэцыялісты, што яны проста не дапусьцяць да ўдзелу ў занятках тых жанчын, якія могуць атрымаць цялесныя пашкоджаньні на занятках. Мы ня хочам нікому перарываць шлях да заняткаў, але неабходна трымацца правілаў удзелу ў курсах.

У часе заняткаў вайсковыя інструктары вучаць жанчын, якім чынам бараніцца ад нечаканага нападзеньня, вызваліцца ад зацісканьня, пазьбегнуць удару, бараніцца ад атакі з выкарыстаньнем небясьпечнага прадмету або тады, калі нападаючых некалькі чалавек. На кожных занятках прадбачана распрацоўка дзьвюх тэхнік самаабароны, якія пазьней паўтараюцца на наступных занятках. Таму арганізатары заахвочваюць жанчын па меры магчымасьцяў удзельнічаць ва ўсіх занятках, хаця, канешне, за адсутнасьць ніхто не прадбачвае нейкіх адмысловых пакараньняў, напрыклад, фінансавых.

І Пр. ПР/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт