Logo Polskiego Radia
Print

Эколягі заклікаюць: Не купляй жывога карпа

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 08.12.2017 14:07
  • Карпы.mp3
Перавозка ці ўтрымліваньне жывога карпа ў пакетах без вады зьяўляецца парушэньнем закону.
pixabay.com/CC0

«Не купляй жывога карпа» – заклікаюць польскія няўрадавыя экалягічныя арганізацыі. Эколягі заахвочваюць, каб на сьвяты не купляць у крамах жывой рыбы і праводзяць шырокую інфармацыйную кампанію на гэтую тэму.
Штогадовая кампанія «Яшчэ жывы карп» ладзіцца экалягічнай арганізацыяй «Клюб Гая», якая імкнецца зьмяніць падыход і спажывецкія звычкі, каб зьменшыць пакуты рыбы падчас транспартных перавозак і продажу. Эколягі рэкамэндуюць купляць карпа ў філе, а апроч таго не паводзіць сябе пасіўна і інфармаваць адпаведныя службы аб выпадках парушэньняў закону гандлёвымі пляцоўкамі – каб прадаваць жывую рыбу, трэба мець дазволы, напрыклад, вэтэрынарнага кантролю.
«Дзякуючы шматлікім інфармацыйным акцыям разуменьне праблемы ў грамадзтве з кожным годам расьце», – гаворыць старшыня арганізацыі Яцэк Божэк. Ён нагадвае вельмі важную інфармацыю: польскія законы абараняюць рыбу, як кожную іншую жывёлы.
Я. Божэк: Карп зьяўляецца пазваночнай жывёлай. Ёсьць рашэньне Вярхоўнага суду са сьнежня 2016 году, якое адмяняе ўсе папярэднія рашэньні, які не знаходзілі складу злачынства ў выпадках, калі жывых карпаў перавозілі без вады. Вярхоўны суд вырашыў адназначна: рабы павінна знаходзіцца ў вадзе.
Сёлетняя інфармацыйная кампанія «Клюбу Гая» асаблівым чынам зьвязаная з гэтым праўным момантам.
Я. Божэк: Мы падкрэсьліваем, што перавозка ці ўтрымліваньне жывога карпа ў пакетах без вады зьяўляецца парушэньнем закону. Гэта злачынства з боку ня толькі прадаўца, але таксама пакупніка. У сувязі з гэтым у панядзелак мы занясем у канцылярыю польскага прэм’ер-міністра зварот. У ім мы пазначаем, што хочам, каб існуючыя ў Польшчы законы выконваліся.
«Клюб Гая» супрацоўнічае таксама з юрыстамі і паліцыяй, паколькі прымяненьне Закону аб ахове жывёл у практыцы надалей сустракаецца з вялікімі цяжкасьцямі. Да згаданага рашэньня Вярхоўнага суду паліцыя і пракуратура зачынялі справы аб зьдзекаваньні над карпамі і іншымі рыбамі. Эколягі спадзяюцца, што цяпер праваахоўныя органы будуць інакш падыходзіць да такіх справаў.
Жывых карпаў пачалі масава прадаваць у Польшчы ў 50-я гады мінулага стагодзьдзя. Такая форма продажу, больш танная і зручная калісьці, паводле эколягаў з «Клюбу Гая», не павінна працягвацца ў дваццаць першым стагодзьдзі.
Я. Божэк: Самае горшае тое, што звычай зьвязаны з камуністычным недахопам прадуктаў харчаваньня, якія паявіліся пасьля Другой сусьветнай вайны. У Польшчы на вігілійным стале традыцыяй быў польскі селядзец. Пасьля вайны балтыйскі флёт быў зьнішчаны і было вырашана, што на месцы працы будуць прывозіць карпаў. Прывозілі жывых карпаў нават за 3-4 тыдні да сьвятаў. Гэта былі 50-ыя гады, калі яшчэ не было халадзільнікаў. Каб рыба дачакалася да сьвята яе запускалі ў ванную. Людзі да гэтага прызвычаіліся і надалей думаюць, што яны ў камунізьме, дзе рыбу трэба трымаць у ваньне.
Паводле старшыні «Клюбу Гая» Яцэка Божэка, у Польшчы дзейнічае цалкам добры Закон аб ахове жывёл. Палякі зь вялікай любоўю ставяцца да сабак і катоў. Яны абураюцца, калі даведваюцца, што хтосьці дзесьці можа іх крыўдзіць, але па розных прычынах, у тым ліку з-за такога, а ня іншага мэнталітэту, мы ня бачым, што карп таксама можа пакутаваць, кажа Яцэк Божэк. Карп – гэта таксама жывая жывёла, а продаж жывых карпаў на Каляды – паводзіны нягодныя чалавека. «Мы ня супраць карпаў і гадоўцаў карпаў. Мы супраць таго моманту, калі рыбу выцягваюць з вады. І карп церпіць пакуты, пакуль ня трапіць на наш стол. Большасьць рыб, якія прадаюцца ў польскіх крамах, гэта філе або марожаная рыба. Карпы перад Калядамі – гэта адзіны выпадак у Эўропе, калі ў такім маштабе прадаецца жывая істота».
Абаронцы жывёл адзначаюць, што карпы пакутуюць у надта маленькіх кантэйнэрах у крамах, а потым душацца, загорнутыя ў поліэтыленавы пакет. Урэшце рэшт перажываюць сапраўдныя пакуты, калі іх няўмелымі або няўпэўненымі рукамі забіваюць дома. Такая жорсткасьць у дачыненьні жывёл непрымальная! – грымяць прадстаўнікі «зялёных рухаў».
Усё ж з кожным годам можна заўважыць зьмену ў стаўленьні – зьявіліся нават гандлёвыя сеткі, якія ў выніку кампаніі перасталі прадаваць жывую рыбу.
Акцыя «Яшчэ жывы карп» ладзіцца «Клюбам Гая» ўжо 15 гадоў. У апошнія гады клюб удзельнічаў, у прыватнасьці, у дзеяньнях у падтрымку прапановы прыняцьця папраўкі да Закону аб ахове жывёл. У 2009 годзе польскі парлямэнт, у выніку дзейнасьці, м.ін. «Клюбу Гая», пастанавіў, што палажэньнямі будзе ахопленая таксама рыба.

«Не купляй жывога карпа» – заклікаюць польскія няўрадавыя экалягічныя арганізацыі. Эколягі заахвочваюць, каб на сьвяты не купляць у крамах жывой рыбы і праводзяць шырокую інфармацыйную кампанію на гэтую тэму.

Штогадовая кампанія «Яшчэ жывы карп» ладзіцца экалягічнай арганізацыяй «Клюб Гая», якая імкнецца зьмяніць падыход і спажывецкія звычкі, каб зьменшыць пакуты рыбы падчас транспартных перавозак і продажу. Эколягі рэкамэндуюць купляць карпа ў філе, а апроч таго не паводзіць сябе пасіўна і інфармаваць адпаведныя службы аб выпадках парушэньняў закону гандлёвымі пляцоўкамі – каб прадаваць жывую рыбу, трэба мець дазволы, напрыклад, вэтэрынарнага кантролю.

«Дзякуючы шматлікім інфармацыйным акцыям разуменьне праблемы ў грамадзтве з кожным годам расьце», – гаворыць старшыня арганізацыі Яцэк Божэк. Ён нагадвае вельмі важную інфармацыю: польскія законы абараняюць рыбу, як кожную іншую жывёлы.

Я. Божэк: Карп зьяўляецца пазваночнай жывёлай. Ёсьць рашэньне Вярхоўнага суду са сьнежня 2016 году, якое адмяняе ўсе папярэднія рашэньні, які не знаходзілі складу злачынства ў выпадках, калі жывых карпаў перавозілі без вады. Вярхоўны суд вырашыў адназначна: рыба павінна знаходзіцца ў вадзе.

Сёлетняя інфармацыйная кампанія «Клюбу Гая» асаблівым чынам зьвязаная з гэтым праўным момантам.

Я. Божэк: Мы падкрэсьліваем, што перавозка ці ўтрымліваньне жывога карпа ў пакетах без вады зьяўляецца парушэньнем закону. Гэта злачынства з боку ня толькі прадаўца, але таксама пакупніка. У сувязі з гэтым у панядзелак мы занясем у канцылярыю польскага прэм’ер-міністра зварот. У ім мы пазначаем, што хочам, каб існуючыя ў Польшчы законы выконваліся.

«Клюб Гая» супрацоўнічае таксама з юрыстамі і паліцыяй, паколькі прымяненьне Закону аб ахове жывёл у практыцы надалей сустракаецца з вялікімі цяжкасьцямі. Да згаданага рашэньня Вярхоўнага суду паліцыя і пракуратура зачынялі справы аб зьдзекаваньні над карпамі і іншай рыбай. Эколягі спадзяюцца, што цяпер праваахоўныя органы будуць інакш падыходзіць да такіх справаў.

Жывых карпаў пачалі масава прадаваць у Польшчы ў 50-я гады мінулага стагодзьдзя. Такая форма продажу, больш танная і зручная калісьці, паводле эколягаў з «Клюбу Гая», не павінна працягвацца ў дваццаць першым стагодзьдзі.

Я. Божэк: Самае горшае тое, што звычай зьвязаны з камуністычным недахопам прадуктаў харчаваньня, якія паявіліся пасьля Другой сусьветнай вайны. У Польшчы на вігілійным стале традыцыяй быў польскі селядзец. Пасьля вайны балтыйскі флёт быў зьнішчаны і было вырашана, што на месцы працы будуць прывозіць карпаў. Прывозілі жывых карпаў нават за 3-4 тыдні да сьвятаў. Гэта былі 50-ыя гады, калі яшчэ не было халадзільнікаў. Каб рыба дачакалася да сьвята яе запускалі ў ванную. Людзі да гэтага прызвычаіліся і надалей думаюць, што яны ў камунізьме, дзе рыбу трэба трымаць у ваньне.

Паводле старшыні «Клюбу Гая» Яцэка Божэка, у Польшчы дзейнічае цалкам добры Закон аб ахове жывёл. Палякі зь вялікай любоўю ставяцца да сабак і катоў. Яны абураюцца, калі даведваюцца, што хтосьці дзесьці можа іх крыўдзіць, але па розных прычынах, у тым ліку з-за такога, а ня іншага мэнталітэту, мы ня бачым, што карп таксама можа пакутаваць, кажа Яцэк Божэк. Карп – гэта таксама жывая жывёла, а продаж жывых карпаў на Каляды – паводзіны нягодныя чалавека.

Я. Божэк: Мы ня супраць карпаў і гадоўцаў карпаў. Мы супраць таго моманту, калі рыбу выцягваюць з вады. І карп церпіць пакуты, пакуль ня трапіць на наш стол. Большасьць рыб, якія прадаюцца ў польскіх крамах, гэта філе або марожаная рыба. Карпы перад Калядамі – гэта адзіны выпадак у Эўропе, калі ў такім маштабе прадаецца жывая істота.

Абаронцы жывёл адзначаюць, што карпы пакутуюць у надта маленькіх кантэйнэрах у крамах, а потым душацца, загорнутыя ў поліэтыленавы пакет. Урэшце рэшт перажываюць сапраўдныя пакуты, калі іх няўмелымі або няўпэўненымі рукамі забіваюць дома. Такая жорсткасьць у дачыненьні да жывёл непрымальная! – грымяць прадстаўнікі «зялёных рухаў».

Усё ж з кожным годам можна заўважыць зьмену ў стаўленьні – зьявіліся нават гандлёвыя сеткі, якія ў выніку кампаніі перасталі прадаваць жывую рыбу.

Акцыя «Яшчэ жывы карп» ладзіцца «Клюбам Гая» ўжо 15 гадоў. У апошнія гады клюб удзельнічаў, у прыватнасьці, у дзеяньнях у падтрымку прапановы прыняцьця папраўкі да Закону аб ахове жывёл. У 2009 годзе польскі парлямэнт, у выніку дзейнасьці, м.ін. «Клюбу Гая», пастанавіў, што палажэньнямі будзе ахопленая таксама рыба.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт