Logo Polskiego Radia
Print

Зьменшылася колькасьць падлеткаў, якія крадуць

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 04.04.2018 15:05
Адна з прычын - паляпшэньне матэрыяльнай сытуацыі палякаў.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Dziennik Gazeta Prawna
Зьменшылася колькасьць падлеткаў, якія крадуць. У мінулым годзе ў Польшчы сярод непаўнагадовых было зафіксавана 2519 выпадкаў крадзяжу. Гэта на 22% менш, чым у 2016 годзе. У паліцыі зьвяртаюць увагу на тое, што агульная колькасьць крадзяжоў у Польшчы з году ў год зьмяншаецца. Адкуль такая зьмена? Паводле экспэртаў, прычын можа быць некалькі.
З аднаго боку, гэта паляпшэньне матэрыяльнай сытуацыі палякаў, на якую паўплывала, між іншым, сацыяльная праграма 500+. Таксама гэта ўплыў росту заробкаў і нізкага беспрацоўя. Экспэрты зьвяртаюць увагу, што дзеці нават у самых бедных сем’ях могуць атрымаць смартфон ці планшэт.
Сярод чарговых прычын меншай колькасьці выпадкаў крадзяжу называецца зьмяншэньне цэн на вопратку і электратэхніку. Акрамя таго, маладыя людзі ўмеюць шукаць у інтэрнэце акцыі, на якіх за невялікія грошы можна купіць добры тэлефон ці някепска апрануцца.
Значэньне таксама адыгрывае інфармаваньне аб плянах ураду павялічыць адказнасьць за гэтага віду злачынствы. Яшчэ адна прычына – нізкая дэмаграфія ўплывае на нізкі ўзровень агрэсіі сярод моладзі. Гэта ў сваю чаргу стрымлівае іх спаборніцтва паміж сабой. У выніку крадзяжы становяцца непатрэбнымі для таго, каб праявіць сябе ў групе.

Dziennik Gazeta Prawna: Зьменшылася колькасьць падлеткаў, якія крадуць. У мінулым годзе ў Польшчы сярод непаўнагадовых было зафіксавана 2519 выпадкаў крадзяжу. Гэта на 22% менш, чым у 2016 годзе. У паліцыі зьвяртаюць увагу на тое, што агульная колькасьць крадзяжоў у Польшчы з году ў год зьмяншаецца. Адкуль такая зьмена? Паводле экспэртаў, прычын можа быць некалькі.

З аднаго боку, гэта паляпшэньне матэрыяльнай сытуацыі палякаў, на якую паўплывала, між іншым, сацыяльная праграма 500+. Таксама гэта ўплыў росту заробкаў і нізкага беспрацоўя. Экспэрты зьвяртаюць увагу, што дзеці нават у самых бедных сем’ях могуць атрымаць смартфон ці планшэт.

Сярод чарговых прычын меншай колькасьці выпадкаў крадзяжу называецца зьмяншэньне цэн на вопратку і электратэхніку. Акрамя таго, маладыя людзі ўмеюць шукаць у інтэрнэце акцыі, на якіх за невялікія грошы можна купіць добры тэлефон ці някепска апрануцца.

Значэньне таксама адыгрывае інфармаваньне аб плянах ураду павялічыць адказнасьць за гэтага віду злачынствы. Яшчэ адна прычына – нізкая дэмаграфія ўплывае на нізкі ўзровень агрэсіі сярод моладзі. Гэта ў сваю чаргу стрымлівае іх спаборніцтва паміж сабой. У выніку крадзяжы становяцца непатрэбнымі для таго, каб праявіць сябе ў групе.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт