Біскуп акрэсьліў правілы паводзін ксяндзоў з дзецьмі
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        19.12.2018 15:21
                    
                    Некалькі тыдняў назад біскуп Лібэра агучыў лічбу сэксуальных злоўжываньняў у Плоцкай дыяцэзіі. 
                
                         Senlay/pixabay.com/CC0 Public Domain
Senlay/pixabay.com/CC0 Public Domain
                     
Gazeta Wyborcza
Польскі біскуп Пётр Лібэра зацьвердзіў дакумэнт, у якім акрэсьліваюцца правілы працы сьвятароў з непаўнагадовымі. Некалькі тыдняў назад біскуп Лібэра агучыў лічбу сэксуальных злоўжываньняў у Плоцкай дыяцэзіі. З траўня 2007 году да верасьня 2018 году ў сэксуальных злачынствах у дачыненьні да непаўнагадовых былі абвінавачаныя дзевяць сьвятароў. Агалам было 16 ахвяр, трое з іх – гэта дзеці ніжэй 15 году жыцьця.
Цяпер біскуп увёў правілы працы сьвятароў з дзецьмі. Сярод іх, напрыклад: непаўнагадовыя асобы не павінны знаходзіцца дома ў сьвятароў, асабліва адзін на адзін. Заахвочваецца, каб у сустрэчах, арганізаваных для дзяцей і моладзі, прысутнічалі прадстаўнікі бацькоў ці іншыя дарослыя асобы. Забараняюцца індывідуальныя выезды сьвятароў з непаўнагадовай асобай. Забараняецца частаваньне непаўнагадовых алькаголем, цыгарэтамі, наркотыкамі. Недазволенымі зьяўляюцца ўсе паводзіны, якія перакрочваюць межы інтымнасьці.

ав