З 14 па 16 лютага пройдзе штогадовы Міжнародны паэтычны фэстываль імя Міхася Стральцова «Вершы на асфальце», запачаткаваны ў 2012 годзе ГА «Саюзам беларускіх пісьменьнікаў» і Беларускім ПЭН-цэнтрам.
У розныя гады ўдзельнікамі фэстывалю былі паэты з Беларусі, Нямеччыны, Гішпаніі, Казахстана, Летувы, Латвіі, Нарвэгіі, Польшчы, Расеі, Славакіі, Украіны, Швэцыі, Фінляндыі, Эстоніі.
Сярод традыцыйных мерапрыемстваў фэстывалю – паэтычны слэм, літаратурныя чытаньні, дыскусіі, прэзэнтацыя кніг, кніжных сэрый, музычныя выступы і г.д. У якасьці пралогу пройдзе аўтарскі вечар паэта Ігара Шклярэўскага з прэзэнтацыяй новай кнігі «Ожерелье сушеных грибов» (сэрыя «Бібліятэчка часопіса «Дзеяслоў»).
На 15 лютага заплянаванае ўрачыстае адкрыцьцё фэстывалю, падчас якога пройдзе цырымонія ўручэньня Літаратурнай прэміі Міхася Стральцова і Літаратурнай прэміі «Залаты апостраф» часопіса «Дзеяслоў».
Упершыню на фэстывалі імя Міхася Стральцова будзе ладзіцца моладзевая сцэна. Арганізатары даюць шанец маладым паэтам выступіць са сваёй творчасьцю ў адзін з фэстывальных дзён – 16 лютага ў клюбе «Грай».

ав