Logo Polskiego Radia
Print

«1989. Мы павінны перамагчы!»

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 05.06.2019 13:31
  • «1989. Мы павінны перамагчы!».mp3
Пленэрная выстава на Кракаўскім прадмесьці ў Варшаве прысьвечана першым свабодным выбарам.
PAP/Paweł Supernak

На Кракаўскім прадмесьці ў Варшаве працуе пленэрная фотавыстава «1989. Мы павінны перамагчы!» Яна прымеркаваная да 30-годзьдзя першых свабодных выбараў у Польшчы.
Аўтар выставы Яраслаў Мацей Галішэўскі казаў падчас адкрыцьця выставы, што яна паказвае найважнейшыя падзеі 1989 году. «Выстава пра падзеі маімі вачамі, вачамі ўдзельніка і фатографа-дакумэнталіста. На гэтай выставе я стараўся паказаць самыя важныя падзеі таго году. Я распачынаю са здымка з паховін ксяндза Стэфана Нядзеляка, заканчваю зьвяржэньнем помніка Дзяржыньскага на цяперашняй Банкавай плошчы і ліквідацыяй Польскай аб’яднанай рабочай працы», – казаў аўтар выставы.
Сэнатар, прафэсар Ян Жарын зазначыў, што вартасьцю выставы зьяўляецца, між іншым, яе гістарычнае вымярэньне. «Гэта аповед пра наш бок «Салідарнасьці», якая хацела і павінна была перамагчы, паколькі мы хацелі свабоднай і незалежнай Польшчы», – дадаў Сэнатар.
Выстава падрыхтаваная Інфармацыйным цэнтрам Сэнату.

На Кракаўскім прадмесьці ў Варшаве працуе пленэрная фотавыстава «1989. Мы павінны перамагчы!» Яна прымеркаваная да 30-годзьдзя першых свабодных выбараў у Польшчы.

Аўтар выставы Яраслаў Мацей Галішэўскі казаў падчас адкрыцьця выставы, што яна паказвае найважнейшыя падзеі 1989 году. «Выстава пра падзеі маімі вачамі, вачамі ўдзельніка і фатографа-дакумэнталіста. На гэтай выставе я стараўся паказаць самыя важныя падзеі таго году. Я распачынаю са здымка з паховін ксяндза Стэфана Нядзеляка, заканчваю зьвяржэньнем помніка Дзяржыньскага на цяперашняй Банкавай плошчы і ліквідацыяй Польскай аб’яднанай рабочай партыі», – казаў аўтар выставы.

Сэнатар, прафэсар Ян Жарын зазначыў, што вартасьцю выставы зьяўляецца, між іншым, яе гістарычнае вымярэньне. «Гэта аповед пра наш бок «Салідарнасьці», якая хацела і павінна была перамагчы, паколькі мы хацелі свабоднай і незалежнай Польшчы», – дадаў сэнатар.

Выстава падрыхтаваная Інфармацыйным цэнтрам Сэнату.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт