Logo Polskiego Radia
Print

Дзеці робяць жанчын больш асьцярожнымі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 27.04.2012 08:00
Аказваецца, што дзеці тармозяць рызыкоўныя паводзіны жанчын.
Polskie Radio

У адрозьненьні ад жанчын, мужчыны не адмаўляюцца ад рызыкоўных паводзінаў у прысутнасьці дзяцей, - сьцьвярджаюць брытанскія навукоўцы на старонках выданьня „Evolution and Human Behavior”.

Група псыхолягаў з Варвіцкага ўнівэрсытэта правярала паводзіны студэнтаў: 40 мужчын і 40 жанчын. Падчас экспэрымэнту яны гулялі ў азартную гульню самі, альбо са здымкам асобы, зь якой мелі падзяліцца выйгрышам. На здымку былі прывабны мужчына, жанчына альбо дзіцё.

Назіраючы за гатоўнасьцю прымаць рызыкоўныя рашэньні, навукоўцы зрабілі выснову, што ў выпадку студэнтак здымак дзіцяці павялічваў асьцярожнасьць.

На мужчын здымкі дзяцей моцна не ўплывалі. Студэнты, якія бачылі здымак прывабнага мужчыны, рызыкавалі часьцей.

Паводле навукоўцаў, гэта пацьвярджае факт, што па эмацыйных рысах жанчыны менш схільныя рызыкаваць. Гэта з мэтай ахоўваць дзяцей. У сваю чаргу мужчыны рызыкуюць і спаборнічаюць, каб павялічыць свой статус ды шанец на размнажэньне.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт