Logo Polskiego Radia
Print

ЗША рашуча выступаюць супраць «Паўночнай плыні-2»

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 30.06.2018 09:22
Амэрыканская адміністрацыя вітае рашэньне Польшчы заключыць з ЗША кантракт на пастаўкі прыроднага звадкаванага газу.
Прэзыдэнт ЗША Дональд ТрампПрэзыдэнт ЗША Дональд Трампpixabay.com/Public Domain CC0

ЗША рашуча выступаюць супраць «Паўночнай плыні-2»
У Вашынгтоне лічаць, што газаправод пагоршыць залежнасьць Эўропы ад расійскіх энэргарэсурсаў.
Злучаныя Штаты раскрытыкавалі будаўніцтва другой ніткі «Турэцкай плыні» для транзыту газу ў Эўропу й газаправода «Паўночная плынь-2», які зьвяжа Расею й Нямеччыну напрамкі. Адпаведную заяву ў пятніцу, 29 чэрвеня, распаўсюдзіў Дзярждэпартамэнт ЗША.
«На мінулым тыдні амэрыканскія афіцыйныя асобы падкрэсьлівалі, што ЗША актыўна выступаюць супраць пракладкі па ініцыятыве Расеі газаправода «Паўночная плынь-2 » і другой ніткі і «Турэцкай плыні», што паглыбіць залежнасьць Эўропы ад расейскіх энэрганосьбітаў», – гаворыцца ў заяве.
У той жа час Вашынгтон ухваляе прагрэс, дасягнуты ў ходзе будаўніцтва «Паўднёвага газавага калідора» на тэрыторыі Азэрбайджана й Турцыі. Як чакаецца, да 2020 года праект дазволіць дастаўляць касьпійскі газ з Азэрбайджана ў Эўропу. Акрамя таго, амэрыканская адміністрацыя вітае рашэньне Польшчы заключыць з ЗША кантракт на пастаўкі прыроднага звадкаванага газу ў пэрыяд з 2022 па 2042 гады.
паводле dw.com/эж

У Вашынгтоне лічаць, што газаправод павялічыць залежнасьць Эўропы ад расейскіх энэргарэсурсаў.

Злучаныя Штаты раскрытыкавалі будаўніцтва другой ніткі «Турэцкай плыні» для транзыту газу ў Эўропу й газаправода «Паўночная плынь-2», які зьвяжа Расею й Нямеччыну напрамкі. Адпаведную заяву ў пятніцу, 29 чэрвеня, распаўсюдзіў Дзярждэпартамэнт ЗША.

«На мінулым тыдні амэрыканскія афіцыйныя асобы падкрэсьлівалі, што ЗША актыўна выступаюць супраць пракладкі па ініцыятыве Расеі газаправода «Паўночная плынь-2 » і другой ніткі й «Турэцкай плыні», бо гэта паглыбіць залежнасьць Эўропы ад расейскіх энэрганосьбітаў», – гаворыцца ў заяве.

У той жа час Вашынгтон ухваляе прагрэс, дасягнуты ў ходзе будаўніцтва «Паўднёвага газавага калідора» на тэрыторыі Азэрбайджана й Турцыі. Як чакаецца, да 2020 года праект дазволіць дастаўляць касьпійскі газ з Азэрбайджана ў Эўропу. Акрамя таго, амэрыканская адміністрацыя вітае рашэньне Польшчы заключыць з ЗША кантракт на пастаўкі прыроднага звадкаванага газу ў пэрыяд з 2022 па 2042 гады.

паводле dw.com/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт