Рух „За Свабоду” атрымаў статус назіральніка ў ЭНП
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
07.11.2018 09:11
Эўрапейская народная партыя ўтварае найбуйнейшую фракцыю Эўрапарлямэнта.
pixabay.com/Public Domain CC0
Рух „За Свабоду” атрымаў статус назіральніка пры Эўрапейскай народнай партыі, паведаміла прэс-служба Аб'яднанай грамадзянскай партыі.
Дэлегацыя прадстаўнікоў беларускай апазыцыйнай правацэнтрысцкай кааліцыі (у яе ўваходзяць „За Свабоду”, АГП і аргкамітэт па стварэньні партыі „Беларуская хрысьціянская дэмакратыя”) узяла ўдзел у зьездзе палітычнай асамблеі ЭНП у будынку парлямента Фінляндыі ў Хельсінкі.
Сябрамі ЕНП зьяўляюцца больш за дзесяць кіраўнікоў урадаў краін — членаў Эўрапейскага Зьвязу. Яна ўтварае найбуйнейшую фракцыю Эўрапарлямэнта.
belapan.by/аз