Logo Polskiego Radia
Print

Дэлегацыя Польшчы й шасьці іншых дзяржаў пакінулі паседжаньне ПАРЭ

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 27.06.2019 13:11
Такім чынам яны выступілі супраць аднаўленьня Расеі ў поўных членскіх правах у Радзе Эўропы.
Радa ЭўропыРадa ЭўропыBy Adrian Grycuk - Praca własna, CC BY-SA 3.0 pl, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=36038403

Парлямэнцкая дэлегацыя Польшчы й шасьці іншых дзяржаў пакінулі паседжаньне ПАРЭ
Такім чынам яны выступілі супраць аднаўленьня Расеі ў поўных членскіх правах у Радзе Эўропы.
Парлямэнцкая дэлегацыя Польшчы й шасьці іншых дзяржаў у рамках пратэсту пакінулі паседжаньне Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы. Акрамя польскай дэлегацыі, са Страсбурга выехалі таксама прадстаўнікі Грузіі, Славаччыны, Летувы, Латвіі, Эстоніі і Ўкраіны.

Кіраўнік польскай дэлегацыі й намесьнік старшыні Асамблеі Ўладзімеж Бэрнацкі (Włodzimierz Bernacki) паведаміў, што гэта пасыл адсутнасьці згоды на мэтады, якія парушаюць каштоўнасьці Рады Эўропы.
Цяпер дыпляматы правядуць кансультацыі са сваімі парлямэнтамі й міністэрствамі замежных спраў.
Уладзімеж Бэрнацкі дадаў, што, на яго думку, арганізацыя пайшла на саступкі ў дачыненьні да Масквы з-за фінансавых праблем. Расея будзе прымушаная заплаціць пратэрмінаваныя членскія ўзносы, якія агулам складуць каля 70 мільёнаў эўра.
Палітык лічыць, што Рада Эўропы сваім рашэньнем адмовіўся ад сваіх ранейшых рэзалюцый, датычных дзеяньня Расеі ў Абхазіі, Чачні, Асэтыі і Ўкраіне.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт