Logo Polskiego Radia
Print

У Полацку выставяць мазаіку «Эўфрасіньня Полацкая» з 31 тыс. марак

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 16.08.2017 11:11
Экспанат з паштовых марак, памерам 4,3 на 3,3 м, зрабіў мянчук Віктар Язьневіч.
photo: Белта

Мазаіка «Эўфрасіньня Полацкая», сабраная з 31 тыс. паштовых марак, стане ўпрыгожваньнем адной з экспазыцый на Дні беларускага пісьменства ў Полацку, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Полацкага райвыканкама.
«На электронны адрас райвыканкама прыйшоў ліст ад менскага калекцыянэра Віктара Язьневіча, які прапанаваў выставіць на сьвяткаваньнях, прысьвечаных 500-годзьдзю беларускага кнігадрукаваньня, сваю працу – вялікую мазаіку з выявай сьвятой прападобнай Эўфрасіньні, выкананую з 31 тыс. гашаных паштовых марак. Зараз мы вызначаемся, дзе менавіта лепш экспанаваць гэта незвычайнае пано. Як варыянт, гэта можа быць будынак паштовага аддзяленьня альбо іншай установы, бліжэйшай да зоны сьвяткаваньняў», – адзначылі ў райвыканкаме.
Мазаіка раней ужо экспанавалася, напрыклад, на філятэлістычнай выставе ў Магілёве, прымеркаванай да 750-годзьдзя горада. Таксама яна была адзначана на міжнароднай філятэлістычнай выставе «Белфіла-2017». Экспанат выкананы з марак, памерам 4,3 на 3,3 м.
Як растлумачыў Віктар Язьневіч, ён працуе ў менскай фірме, якая вядзе шырокую паштовую карэспандэнцыю. «На канвэртах сустракалася шмат марак – шкада было выкідаць. Я гэтыя маркі зьбіраў і вось прыдумаў, як іх выкарыстоўваць», – сказаў аўтар. Мерапрыемствы рэспубліканскага сьвята Дзень беларускага пісьменства пройдуць у Полацку 1-3 верасьня.

Мазаіка «Эўфрасіньня Полацкая», сабраная з 31 тыс. паштовых марак, стане ўпрыгожваньнем адной з экспазыцый на Дні беларускага пісьменства ў Полацку, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Полацкага райвыканкама.

«На электронны адрас райвыканкама прыйшоў ліст ад менскага калекцыянэра Віктара Язьневіча, які прапанаваў выставіць на сьвяткаваньнях, прысьвечаных 500-годзьдзю беларускага кнігадрукаваньня, сваю працу – вялікую мазаіку з выявай сьвятой прападобнай Эўфрасіньні, выкананую з 31 тыс. гашаных паштовых марак. Зараз мы вызначаемся, дзе менавіта лепш экспанаваць гэта незвычайнае пано. Як варыянт, гэта можа быць будынак паштовага аддзяленьня альбо іншай установы, бліжэйшай да зоны сьвяткаваньняў», – адзначылі ў райвыканкаме.

Мазаіка раней ужо экспанавалася, напрыклад, на філятэлістычнай выставе ў Магілёве, прымеркаванай да 750-годзьдзя горада. Таксама яна была адзначана на міжнароднай філятэлістычнай выставе «Белфіла-2017». Экспанат выкананы з марак, памерам 4,3 на 3,3 м.

Як растлумачыў Віктар Язьневіч, ён працуе ў менскай фірме, якая вядзе шырокую паштовую карэспандэнцыю. «На канвэртах сустракалася шмат марак – шкада было выкідаць. Я гэтыя маркі зьбіраў і вось прыдумаў, як іх выкарыстоўваць», – сказаў аўтар.

Мерапрыемствы рэспубліканскага сьвята Дзень беларускага пісьменства пройдуць у Полацку 1-3 верасьня.

Белта/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт