Logo Polskiego Radia
Print

Расея прыняла старшынства ў Радзе Бясьпекі ААН

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 01.10.2016 11:48
Цяпер Польшча праводзіць кампанію, каб заняць месца ў Радзе Бясьпекі ў якасьці непастаяннага члена.
Заля Генэральнай Асамблеі ААНЗаля Генэральнай Асамблеі ААНcommons.wikimedia.org/Benutzer:Eborutta/CC BY-SA 3.0

Расея з 1 кастрычніка прыняла старшынства ў Радзе Бясьпекі Арганізацыі Абʼяднаных Нацый. Першая сустрэча, якая пройдзе пад старшынствам Расеі, заплянаваная на 3 кастрычніка. У гэты дзень плянуецца зацьвердзіць праграму працы на месяц.

У Раду Бясьпекі ААН уваходзяць 15 дзяржаў. Яго пастаяннымі членамі зьяўляюцца Вялікабрытанія, Кітай, Расея, ЗША й Францыя, а непастаяннымі – Ангола, Вэнэсуэла, Эгіпет, Гішпанія, Малайзія, Новая Зэляндыя, Сэнэгал, Украіна, Уругвай і Японія.

Пастаянныя члены Рады маюць гэтак званае "права вэта".

У верасьні ў Радзе Бясьпекі старшынствавала Новая Зэляндыя, а пасьля Расеі орган узначаліць Сэнэгал. Непастаянныя члены Рады выбіраюцца ад рэгіёнаў сьвету на акрэсьлены тэрмін. Цяпер Польшча праводзіць кампанію ў міжнародных структурах, каб праз год заняць месца ў Радзе Бясьпекі ў якасьці непастаяннага члена ад Усходняй Эўропы.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт