Logo Polskiego Radia
Print

Новае пакаленьне сілавікоў ва ўрадзе Расеі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 28.05.2018 15:25
Паводле назіральнікаў, у Расеі працягваецца пачатак свайго роду працэсу перадачы ўлады.
PAP/EPA/ALEXEI DRUZHININ/SPUTNIK/KREMLIN POOL / POOL

Новае пакаленьне сілавікоў ва ўрадзе Расеі
Паводле назіральнікаў, у Расеі працягваецца пачатак свайго роду працэсу перадачы ўлады.
У складзе новага ўраду прэм'ера Дзьмітрыя Мядзьведзева асаблівую ўвагу зьвяртаюць два новыя твары сярод міністраў. Абодва палітыкі зьвязаныя са спэцслужбамі, а прызначэньне на пасаду міністра - гэта чарговы важны крок у іх палітычнай кар'еры. Абодва яны таксама належаць да новага пакаленьня, якому цяперашні прэзыдэнт Уладзімір Пуцін й яго паплечнікі паступова перадаюць уладу ў краіне, паведамляе warsawinstitute.org.
Міністрам па надзвычайных сытуацыях быў прызначаны Яўген Зінічаў - ад 2016 году намесьнік дырэктара Фэдэральнай службы бясьпекі.
У сваю чаргу міністэрства сельскай гаспадаркі ўзначаліў Дзьмітрый Патрушаў, які цягам апошніх васьмі гадоў займаў пасаду старшыні найбуйнейшага расейскага банку па крэдытаваньні сельскагаспадарчага сэктара.
Аднак, перш за ўсё, Дзьмітрый Патрушаў – гэта старэйшы сын сакратара Савета бясьпекі Расейскай Фэдэрацыі Мікалая Патрушава, у 1999-2008 гадах дырэктара ФСБ. Патрушаў-старэйшы лічыцца галоўным партнэрам Пуціна ў сэрыі злачынстваў, у тым ліку тэрактаў на шматкватэрныя дамы ў Чачні ў 1999 годзе, а таксама ў забойстве закладнікаў у Дуброўцы ў 2002 годзе і ў Бяслане ў 2004 годзе. Па сёньняшні дзень ён мае вялікія ўплывы ў краіне, асабліва ў расейскіх спэцслужбах.
Досьвед працы ў спэцслужбах мае таксама Патрушаў-малодшы. У 2006 годзе закончыў Акадэмію ФСБ, пазьней яго дэлегавалі ў банкаўскі сэктар. Патрушаў-малодшы належыць да групы дзяцей палітыкаў, зьвязаных з Пуціным, якія павольна ўкараняюцца на ключавых пасадах у дзяржаве. Паводле камэнтатараў, гэта можа быць пачатак свайго роду працэсу перадачы ўлады ў Расеі.
Другая група, на якую ў бліжэйшыя гады будзе абапірацца рэжым у Расеі, гэта людзі зь бліжэйшага атачэньня Пуціна, якія паступова прызначаюцца на дзяржаўныя пасады, асабліва ў рэгіёнах. Адным зь іх зьяўляецца Яўген Зінічаў, які пасьля службы ў ФСБ у Калінінградзкай вобласьці й пасады тамтэйшага губэрнатара, у канцы трапіў на Лубянку на пасаду намесьніка кіраўніка ФСБ.
Паводле камэнтатараў, яго прызначэньне на пасаду міністра ва ўрадзе Дзьмітрыя Мядзьведзева сьведчыць пра тое, што Пуцін зьвязвае зь ім вялікія надзеі, паведамляе warsawinstitute.org.
warsawinstitute.org/аз

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт